|
||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||
|
|||||||
Адкрыццё выставачнага праекта "EXIT-ІІ"31.08.12 02:01 Прочтений новости 1648 Культура
4 верасня 2012 г. а 17.00 у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) мае адбыцца адкрыццё выставачнага праекта "EXIT-ІІ".
9 верасня 18.00–23.00 – паказ фільмаў класікі нямецкага кінаэкспрэсіянізму на пляцоўцы перад Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва пад агучванне сучасных беларускіх музыкаў: Наста Лабада, Уладзіслаў Бубен, Князь Мышкін.
![]()
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" прэзентуюць мастацкі праект, які ўяўляе рэфлексію на нямецкія кінатэксты пачатку ХХ стагоддзя і адначасова з'яўляецца сацыяльнай і культурнай рэфлексіяй на тэмы, якія былі паднятыя ў нямецкім экспрэсіянізме, але застаюцца актуальнымі і дагэтуль: страх, трагічнасць ва ўзаемадзеянні чалавека і асяроддзя.
Мастацкі праект "EXIT-ІІ" – выйсце ў прастору страхаў і цёмных бакоў асобнага чалавека. "Метропаліс", "Рукі Орлака", "Голем, як ён прыйшоў у свет", "Кабінет доктара Калігары" і "Насферату – Сімфонія вусцішу" – пяць класічных нямецкіх кінастужак эпохі экспрэсіянізму, якія былі прапанаваныя беларускім мастакам і музыкам у якасці матэрыялу для даследавання. У гэтым праекце тэмы і матывы нямецкага кінаэкспрэсіянізму выходзяць са сваёй архаічнай, звыклай для нас формы і праз гэта набываць новыя сэнсавыя адценні. З іншага боку, кінаматэрыял, які так адкрыта і непасрэдна падымае "няўтульныя" тэмы, мастакі і музыкі выкарыстоўваюць як выйсце ў прастору нашых уласных страхаў.
Прадстаўленыя на выставе жывапісныя і аб’ектныя інсталяцыі беларускіх мастакоў Аляксандра Барташэвіча, Міхаіла Гуліна, Таццяны Кандраценка, Зоі Луцэвіч, Вольгі Сазыкінай і Антаніны Слабодчыкавай дэманструюць розныя мадэлі ўзаемадзеяння мастакоў з кінатэкстамі: ад работы з візуальным бокам, спробаў перакласці яго на сучасную мастацкую мову да
канцэптуальнай работы з тэмамі і персанажамі.
Падчас выставы мае быць праведзена дэманстрацыя наступных фільмаў:
Выстава працуе па 15 верасня 2012 г.
Інстытут імя Гётэ ў Мінску
Тэл. 2377119
wseslaw.pawlowets@minsk.goethe.org
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
аддзел выставак
288-24-68
www.modernartmuseum.by
Интересная новость? Поделитесь с друзьями!Комментарии (всего 0)
Другие новости этой рубрики:
|
|